Жывакост жорсткі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жывако́ст цвёрды[1], Жывакост жорсткі (Symphytum asperum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—150 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Уся расліна пакрытая калючым шчаціннем. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем. Кветкі спачатку светла-пурпурныя, затым блакітныя, у завітках. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2]. Расце на пустках, лугах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах пойменных лясоў. Цвіце ў маі—чэрвені[1].
Выкарыстанне
Лекавая і дэкаратыўная расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваецца настой з сухога карэнішча. Ужываецца пры ранах, язвах, тромбафлебітах.
Каштоўная кармавая расліна (свінням і трусам)[1]. За лета дае 3—5 укосаў, добра сіласуецца з дамешкамі злакавых траў[1].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Окопник жёсткий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads