Жывакост крымскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жывако́ст крымскі[2] (Symphytum tauricum) — від кветкавых раслін з роду Жывакост (Symphytum) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовая і шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—60[2] (20—90[3]) см са стрыжнёвым коранем. Сцябло тонкае, прамастойнае, разгалінаванае ў верхняй частцы. У першы год жыцця ўтварае разетку лісця, якое адмірае пасля зімоўкі[3]. Лісце на чаранках, простае, апушанае і мае шараватае адценне. Кветкі з пяццю пялёсткамі, светла-жоўтага колеру, у завітках. Плод — арэшак цёмна-шэрага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Малой Азіі. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[1]. Расце па берагах вадаёмаў, на стэпавых схілах, узлесках, камяністых россыпах, горных і прыморскіх лугах, каля дарог. Цвіце ў красавіку—маі. Пасля цвіцення расліна адмірае[3]. Размнажаецца толькі насеннем[3].
Зноскі
- Окопник крымский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Symphytum tauricum в Красной книге Воронежской области // ИАС «ООПТ России» Архівавана 21 снежня 2019. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads