Радоўка

род грыбоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Радоўка
Remove ads

Радо́ўка[1] (Tricholoma) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Адрозніваецца каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды, на тэрыторыі Беларусі 36 відаў. Найбольш вядомыя зялёнка (Tricholoma equestre), падзялёнка (Tricholoma portentosum), радоўка бела-карычневая (Tricholoma albobrunneum), радоўка мыльная (Tricholoma saponaceum), радоўка сухая (Tricholoma sudum). Трапляюцца з верасня па кастрычнік пераважна ў хвойных лясах.

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка лускаватая ці гладкая, бураватая, шараватая, белаватая, злёгку пукатая або шырокалейкападобная. Пласцінкі свабодныя ці прырослыя. Мякаць белаватая, на зломе часам ружавее. Ножка цэнтральная, цыліндрычная, шчыльная. Споры гладкія, эліпсоідныя.

Ёсць ядомыя і ядавітыя віды.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads