Зялёнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зялёнка (Tricholoma equestre) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Радоўкавыя (Tricholoma).
Remove ads
Апісанне
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая, потым плоская, ліпкая, валакністая, жаўтавата-зялёная, у цэнтры бураватая, па краі звычайна растрэскваецца. Мякаць шчыльная, жаўтаватая, з прыемным смакам і мучным пахам. Гіменафор прырослы. Пласцінкі шырокія, выемчатыя, жаўтавата-зялёныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, дробналускаватая, аднаго колеру з шапкай.
Remove ads
Арэал
Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце паасобку, часта вялікімі групамі[1] ў сухіх хваёвых лясах на пясчанай глебе. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні — кастрычніку[1] (лістападзе).
Выкарыстанне
Ядомая (спажываецца свежая, марынаваная, салёная). У складзе грыба знойдзены антыкаагулянты[2].
Зноскі
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 79. — 192 с. — 60 000 экз.
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. // «Наука и техника». — Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads