Радоўка бела-карычневая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Радоўка бела-карычневая
Remove ads

Радоўка бела-карычневая (Tricholoma albobrunneum) — від шапкавых базідыяльных грыбоў з роду Радоўка (Tricholoma) сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка грыба дыяметрам 4—9 см, спачатку пукатая, потым пукатая з бугром, каштанава-карычневага колеру, трохі ліпкая. Мякаць белая, пад скуркай каштанава-карычневатая, з мучным пахам і смакам. Ножка цыліндрычная, суцэльная, 1—2 см у дыяметры і 4—6 см у даўжыню. Колер ножкі белы або з адценнем шапкі грыба. Пласцінкі белыя з чырванавата-бурымі плямамі, частыя, прырослыя. Споры гладкія, бясколерныя.

Расце ў хвойных, пераважна сухіх сасновых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені — верасні.

Ядомы грыб[1]. Па іншых дадзеных (Maser, 1967) — ядавіты.

Remove ads

Зноскі

  1. Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 76. — 192 с. 60 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads