VAB

From Wikipedia, the free encyclopedia

VAB
Remove ads

VAB (фр.: Véhicule de l'Avant Blindé — «браняваная машына пярэдняга краю») — французскі бронетранспарцёр. Распрацаваны кампаніямі «Рэно» і «Савье» па замове французскай арміі. Серыйная вытворчасць VAB вядзецца з 1976 года, усяго было выпушчана больш за 5000 машын гэтага тыпу ў розных варыянтах, як на базавым двухвосевым шасі, так і на трохвосевым. Каля 4000 з выпушчаных экземпляраў паступілі на ўзбраенне французскай арміі, якая выкарыстоўвала іх у вайне ў Персідскім заліве, а таксама ў шэрагу міратворчых місій. Акрамя гэтага, VAB актыўна пастаўляецца на экспарт і складаецца на ўзбраенні прыкладна 15 іншых краін.

Хуткія факты Бітва, Краіна паходжання ...
Remove ads

Мадыфікацыі

  • VAB-VTT (4 × 4) — першы варыянт бронетранспарцёра, першапачаткова быў узброены адкрыта ўсталяваным на турэлі 7,62-мм кулямётам з бранявым шчытом STBV, пасля былі распрацаваны і прыняты на ўзбраенне паўкруглы шчыт SCR і трохбаковы шчыт CB52, якія забяспечвалі вялікую плошчу абароны стрэлка.
  • VAB-VCI з вежай ТL20S (20-мм гармата з ручнымі прывадамі)
  • VAB-VCI з вежай Dragar (25-мм гармата, экіпаж 8 чал.)
  • VAB-VCI з вежай Т25 (25-мм гармата, экіпаж 8 чал.)
  • VAB Reco — разведвальная машына
  • VAB SAN (sanitaire) — браняваная медыцынская машына
  • VAB PC (Poste de Commandement) — камандна-штабная машына
  • VTM 120 (Véhicule Tracteur de Mortier) — 120-мм самаходны мінамёт
  • VAB-HOT (VCAC «Mephisto», скар. ад фр.: Module Elévateur Panoramique HOT Installé Sur Tourelle Orientable) — супрацьтанкавы варыянт з пускавы устаноўкай СТКР «Хот» (4 ракеты) і боекамплектам у 8 дадатковых ракет
  • VBC-90 (Véhicule Blindé de Combat) — бранявік для французскай жандармерыі
  • VAB NRBC — машына радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай разведкі

Экспартныя варыянты:

  • VAB 4 × 4 VCI T.20 (Véhicule de Combat de l’Infanterie) — варыянт з вежай Т20 з 20-мм гарматай.
  • VAB 6 × 6 ECH (ECHelon) — БРЭМ, перасоўная майстэрня і эвакуатар. Абсталявана невялікім пад’ёмным кранам для замены рухавіка ў палявых умовах.
  • VAB 6 × 6 VPM 81 (Véhicule Porte-Mortier) — самаходны 81-мм мінамёт.
  • VAB 6 × 6 2R2M — самаходны 120-мм мінамёт.
  • VMO (Vehicule de Maitien de l’Ordre — машына для падтрымання парадку) — паліцэйская мадыфікацыя. Маса машыны 13 тон, экіпаж — 2 чалавекі і 10 дэсантнікаў. Абсталявана вежай TOI (Tourelle d'observation et Intervention) з вокнамі, абсталяванымі шклаблокамі з куленепрабівальнага шкла, дадаткова абароненых бронестворкамі; 7,62-мм кулямётам (з боекамплектам у 4000 патронаў); відэакамерай; пражэктарам і гранатамётам для адстрэлу дымавых або газавых гранат. Прадугледжана магчымасць ўстаноўкі бульдозерная нажа для расчысткі барыкад, шчыта для адцяснення натоўпу; лябёдкі; прылады для выдалення фарбы з лабавога шкла; прылады для распылення слёзатачывага газу; гучнагаварыцеля. Узмоцнена абарона выхлапной трубы ад наўмысных пашкоджанняў, устаноўлена абарона паветразаборніка рухавіка ад траплення палаючага бензіну з самаробнай запальнай бомбы[1].
Remove ads

На ўзбраенні

  • Арменія Арменія – 50 адзінак, дагавор падпісаны ў 2023
  •  Бруней — 45 VAB, станам на 2016 год[2]
  •  Інданезія — 32 VAB-TTT, станам на 2016 год[3]
  •  Італія — 14 VAB-RECO NBC, станам на 2016 год[4]
  •  Катар — 160 VAB, 4 VAB VPM81 і 24 VAB VCAC HOT, станам на 2016 год[5]
  •  Кіпр — 126 VAB усіх мадыфікацый, 18 VAB-HOT і 2 VAB-TT станам на 2024 год[6]
  •  Кот-д’Івуар — 13 VAB на ўзбраенні арміі, яшчэ некалькі ў жанжармерыі, станам на 2016 год[7]
  •  Кувейт — зняты з узбраення[8][9]
  •  Ліван — 86 VAB VCT, станам на 2016 год[10]
  •  Маўрыкій — 11 VAB, станам на 2007 год[11]
  •  Маўрытанія — 9 VAB, станам на 2016 год[12]
  •  Марока — 45 VAB VCI, 320 VAB VTT і 20 VAB-ECH, станам на 2016 год[4]
  •  Нігерыя — невядомая колькасць VAB, станам на 2016 год[13]
  •  ААЭ — 20 VAB, станам 2016 год[14]
  •  Аман — 14 VAB VCL і 9 VAB VDDA, станам на 2007 год[15]
  •  Францыя — каля 1820 VAB, 40 VAB VOA, 26 VAB NBC, 64 VAB Milan, 113 VAB Akeron, 60 VXB-170 станам на 2024 год[16]
  • Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка ЦАР — 10 VAB-VTT станам на 2018 год[17]
  •  Чад — 25 VAB-VTT, станам на 2018 год[18]
  •  Украіна — больш за 86 VAB станам на 2024[19]
Remove ads

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads