Раўнакрылыя стракозы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раўнакрылыя стракозы (Zygoptera) — падатрад насякомых атрада стракоз.
Remove ads
Апісанне
Стракозы сярэдніх памераў (даўжыня брушка да 40, крылаў да 33 мм). Вочы несудатыкальныя. Пярэднія і заднія крылы аднолькавыя па форме і памерах (адсюль назва), празрыстыя, дымчатыя або цёмна-сінія, маюць крылавы чатырохвугольнік, у спакоі складзены над брушкам. Ніжнія анальныя прыдаткі ў самцоў парныя.
Пашырэнне
Павольна лётаюць каля самай зямлі сярод травы і хмызыяку. На Беларусі вядома каля 25 відаў з сямействаў лютак, прыгажунь, стрэлак.
Асаблівасці біялогіі
Дарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць камароў і іншых насякомых. Лічынкі раўнакрылых стракоз — корм для рыб.
Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі падобныя да дарослых; на канцы брушка у іх ёсць жабры ў выглядзе трох лістападобных прыдаткаў; ніжня губа ператворана ў спецыяльны хапальны оргаы — маску.
Літаратура
- Запольская Т. I. Раўнакрылыя стракозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads