Іван Андрэевіч Крылоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Андрэевіч Крылоў (2 (13) лютага 1769 года, Масква — 9 (21) лістапада 1844 года, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт, байкапісец, перакладчык, пісьменнік. Сапраўдны член Імператарскай Расійскай акадэміі (1811), ардынарны акадэмік Імператарскай Акадэміі навук па Аддзяленню Рускай мовы і славеснасці (1841).
У маладосці Крылоў быў вядомы перш за ўсё як пісьменнік-сатырык, выдавец сатырычнага часопіса «Пошта духаў» і парадыйнай трагікамедыі «Трумф», якая хадзіла ў спісах і высмейвала Паўла I. Крылоў з’яўляецца аўтарам больш за 200 баек з 1809 па 1843 г., яны выйшлі ў свет у дзевяці частках і перавыдаваліся вельмі вялікімі па тых часах тыражамі. У 1842 годзе яго творы выйшлі ў нямецкім перакладзе. Сюжэты многіх баек ўзыходзяць да твораў Эзопа і Лафантэна, хоць нямала і арыгінальных сюжэтаў.
Remove ads
Зноскі
- Степанов Н. Л. Крылов И. А. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- различные авторы Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов, Н. П. Чулков, Н. Д. Чечулин и др. — СПб., М..
- группа авторов Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads