Іван Сямёнавіч Леановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Сямёнавіч Леановіч (19201946) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Іван Сямёнавіч Леановіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Іван Леановіч нарадзіўся 14 лістапада 1920 года ў вёсцы Слабодка (цяпер — Дзяржынскі раён[1][2][3][4][5][6] Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў вучнем слесара, слесарам на Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Паралельна з працай займаўся ў аэраклубе. У 1939 годзе Леановіч скончыў Харкаўскую авиашколу Грамадзянскага паветранага флоту, пасля чаго быў лётчыкам-інструктарам у Сталінградскім аэраклубе. У 1940 годзе Леановіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ён скончыў Краснадарскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[7].

Да лістапада 1944 года гвардыі старшы лейтэнант Іван Леановіч быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 29-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 324-й знішчальнай авіядывізіі 7-й паветранай арміі Карэльскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 330 баявых вылетаў, прыняў удзел у 50 паветраных баях, збіўшы 26 варожых самалётаў. У баях тры разы быў паранены[7].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў паветраных баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі старшы лейтэнант Іван Леановіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[7].

Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. Трагічна загінуў 13 студзеня 1946 года — быў збіты аўтамашынай на шашы, што вядзе ў горад Чэхаў Маскоўскай вобласці. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Воласава, у 1965 годзе перапахаваны ў брацкай магіле на гарадскіх могілках Чэхава[7].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Згодна з іншыми крыніцамі - Барысаўскі раён Мінскай вобласці. См.: Леонович Иван Семёнович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — С. 864. — 911 с. 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  2. Гарады і вёскі Беларусі. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2. — С. 93. — 464 с. ISBN 978-985-11-0554-6.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн. : БелСЭ, 1987. — С. 175. — 284 с.
  4. Леановіч Іван Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 171. — 560 с. ISBN 985-11-0155-9.
  5. Леонович Иван Семёнович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — С. 864. — 911 с. 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads