Ігар Алегавіч Сяргееў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Алегавіч Сяргееў (нар. 10 кастрычніка 1979, Крычаў) — беларускі інжынер і дэпутат.

Хуткія факты Ігар Алегавіч Сяргееў, Нараджэнне ...

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1979 года ў Крычаве Магілёўскай вобласці[1].

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграхімія, глебазнаўства і ахова раслін», Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства»[1].

Працоўную дзейнасць пачаў аграномам-хімікам калгаса «Зорка» Крычаўскага раёна; працаваў майстрам цэха па перапрацоўцы аўса Крычаўскага хлебапрыёмнага прадпрыемства; інспектарам службы кантролю, інспектарам аддзела кантролю і аховы, інжынерам-эканамістам аддзела знешнеэканамічных сувязяў службы маркетынгу, інжынерам-эканамістам другой катэгорыі гэтага аддзела, інжынерам па арганізацыі і нармаванні працы і начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы ВРУП «Крычаўцэментнашыфер»; начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы, намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях гэтага прадпрыемства[1]. Генеральны дырэктар Беларускага цэментнага завода[1].

Абіраўся дэпутатам Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання[1].

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Быхаўскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Слаўгарадскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].

Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Рэспублікі Зімбабвэ, Рэспублікі Інданезія, Ісламскай Рэспублікі Пакістан[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны нагрудным знакам Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў будаўніцтве», ганаровым знакам Саюза вытворцаў цэменту «Саюзцэмент» (г. Масква) «За асаблівы ўклад у развіццё цэментнай прамысловасці»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads