Ігар Паўлавіч Бялоў

савецкі, расійскі і беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Паўлавіч Бялоў (21 кастрычніка 1954, Гродна, Беларуская ССР, СССР) — савецкі, беларускі і расійскі футболіст, абаронца, трэнер.

Хуткія факты Ігар Бялоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

За гродзенскі «Хімік» гуляў у 2-й зоне Другой лігі СССР. У 1976 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Выступаў за яго як у Вышэйшай, так і ў Першай лігах СССР. У 1982 годзе стаў чэмпіёнам СССР. У 1984 годзе папоўніў шэрагі магілёўскага «Дняпро». У 1988—1989 гадах быў зайграны за «Наўбахор». У 1992 годзе разам з уладзівастоцкім «Промнем» выйшаў у элітны дывізіён. У 1993 годзе завяршыў кар’еру.

У вышэйшай лізе СССР правёў 71 гульню. У вышэйшай лізе Расіі правёў 8 гульняў.

Трэнерская

У 1994—1995 гадах трэніраваў уладзівастоцкі «Прамень». У цяперашні час працуе ў якасці дэлегата матчаў ад Беларускай федэрацыі футбола і ў іншых спартыўных арганізацыях Беларусі.

Remove ads

Дасягненні

  • Чэмпіён СССР: 1982
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР: 1983
  • Бронзавы прызёр Першай лігі СССР: 1978
  • Пераможца Першага дывізіёна Расіі: 1992

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads