Ігар Юр’евіч Хамляк

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Хамляк (нар. 20 мая 1988) — беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Ігар Хамляк, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў дублі мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». За асноўную каманду гарнякоў згуляў у 8 матчах (у сезонах 2006 і 2008). У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам «Баранавічаў» у Першай лізе. Другую палову сезона 2011 правёў у наваполацкім «Нафтане», дзе быў другім брамнікам, але ніводнага разу не з’явіўся на полі.

У 2012 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. Сезон 2013 правёў у складзе «Гарадзеі», але праз год вярнуўся ў «Граніт». У сезоне 2014 быў другім брамнікам пасля Арцёма Гамялько, з’явіўся на полі толькі 22 лістапада ў матчы апошняга тура супраць «Віцебска» (0:0).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[1]. У сезоне 2015 з’яўляўся другім брамнікам пасля Ільі Гаўрылава, на полі ў асноўнай камандзе не з’яўляўся. У студзені 2016 года кантракт брамніка з мікашэвіцкім клубам быў разарваны[2], аднак у сакавіку ён зноў прыбыў у Мікашэвічы і неўзабаве падпісаў новы кантракт[3]. У сезоне 2016 заставаўся другім брамнікам каманды, правёў 1 матч у Вышэйшай лізе — 5 чэрвеня супраць БАТЭ (0:4). 6 ліпеня 2016 года разарваў кантракт з «Гранітам»[4] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads