Ігнацій Бжастоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацы Бжастоўскі (1823 — 1875, Енісейская губерня) — грамадскі і палітычны дзеяч, асветнік[1]. Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў[2].
З роду Бжастоўскіх.
Вучыўся ў Мінскай гімназіі, на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, пасля сканчэння якога служыў асэсарам у Магілёўскай палаце цывільнага суда, пасля старшынёй палаты карнага суда. Яго дом быў свецкім салонам Магілёва[1][2].
У маі 1862 года ўдзельнічаў у з’ездзе «белых» у Вільні як прадстаўнік Магілёўскай губерні. Падчас паўстання член грамадзянскай камісіі ў Сенненскім павеце, магілёўскі паўстанцкі ваявода. У пачатку 1863 года распаўсюджваў сярод беларускіх сялян нелегальную літаратуру (буквары і календары) на беларускай і польскай мовах, друкаваныя лацінкай[1]. У чэрвені 1864 года сасланы ў Енісейскую губерню, дзе і памёр[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads