Ізабела Чартарыйская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізабела Чартарыйская
Remove ads

Ізабела Эльжбета Дарота з Флемінгаў Чартарыйская (польск.: Izabela Elżbieta Dorota z Flemmingów Czartoryska; 3 сакавіка 1746, Варшава — 17 чэрвеня 1835, Высоцка) — польская арыстакратка, княгіня, жонка Адама Казімера Чартарыйскага, праз якога стала членам Фаміліі, у перыяд Чатырохгадовага сойма звязаная з Патрыятычнай партыяй. Пісьменніца, мецэнатка, калекцыянерка, стваральніца першага польскага музея ў храме Сівілы ў Пулавах, які разам з яе зборамі ў Гатычным доме сталі зачаткам сучаснага музея Чартарыйскіх у Кракаве.

Хуткія факты Ізабела Чартарыйская, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і небагатага саксонскага двараніна, пазней вялікага падскарбія ВКЛ і паморскага ваяводы Ежы Флемінга і Антаніны Чартарыйскай. Маці памерла пры родах. Неўзабаве бацька ажаніўся з яе роднай сястрой, якая таксама праз два гады памерла.

Ізабэла атрымала арыстакратычнае выхаванне, якім кіравала яе бабуля, княгіня Элеанора Чартарыйская з Валдштэйнаў, удава літоўскага канцлера князя Міхала Фрэдэрыка, бабуля жыла ў Варшаве і ў Воўчыне. З дзяцінства Ізабэла Флемінг выклікала да сябе вялікую ўвагу, бо была адзіным нашчадкам вялікіх зямельных уладанняў свайго дзеда, Міхала Фрэдэрыка Чартарыйскага.

19 кастрычніка 1761 года, на 16-м годзе жыцця Ізабэла ў Воўчыне выйшла замуж за свайго стрыечнага дзядзьку, 26-гадовага князя Казіміра Адама Чартарыйскага. Шлюб маладым даў сваяк, познанскі біскуп Тэадор Чартарыйскі. Ежы Флемінг у пасаг дачцэ запісаў 800 тысяч злотых і вялікую зямельную маёмасць.

З гэтага часу пачынаецца актыўнае жыццё Ізабэлы Чартарыйскай, жыццё, якое можна падзяліць на тры перыяды: маладосці — часу свецкіх захапленняў і арыстакратычных забаў, сталага ўзросту — часу заняткаў палітыкай, нарэшце, старасці — перыяду літаратурнай працы.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads