Ізабела з Панятоўскіх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізабела з Панятоўскіх
Remove ads

Ізабела Браніцкая з Панятоўскіх (1 ліпеня 1730 — 14 лютага 1808) — арыстакратка.

Remove ads

Біяграфія

Паходзіла са шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак». 4-е дзіця Станіслава Панятоўскага, ваяводы мазавецкага, і Канстанцыі Чартарыйскай, кашталянкі віленскай, родная сястра караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага[2].

Выйшла замуж за ўплывовага магната Яна Клеменса Браніцкага ў 1748 годзе ў выніку палітычных камбінацый з мэтай уздзейнічаць на мужа дзеля забеспячэння прыхільнасці групоўцы Чартарыйскіх. Дзякуючы ёй малавядомы Беласток пераўтварыўся ў цэнтр культуры на памежжы Кароны Польскай і ВКЛ: атрымаў магдэбургскае права (1749), тут створаны цэхавыя арганізацыі рамеснікаў (1759, 1769), пабудавана ў стылі барока палацава-паркавая рэзідэнцыя. Мела ўплыў на брата-караля. Пасля Рацлавіцкай бітвы 1794 года засталася ў Варшаве і падтрымлівала паўстанцаў[2].

Remove ads

Зноскі

1. Izabela Poniatowska // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL

2. Генадзь Семянчук. Браніцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads