Ільвіны зеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ільвіны зеў[1], антырынум (Antirrhinum) — адзін родаў кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Каля 50 відаў, сярод якіх ёсць павойныя віды, пашыраны ў Паўночнай Амерыцы і Міжземнамор’і.
Remove ads
Апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 15—90 см. Сцябло прамастойнае, восенню каля асновы дравяністае. Лісце ланцэтнае, у верхняй частцы чаргаванае, у ніжняй супраціўнае. Кветкі разнастайныя па афарбоўцы (чырвоныя, жоўтыя, белыя, ружовыя, ёсць двухколерныя), у гронкападобных суквеццях; ёсць махрыстыя. Плод — каробачка.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads