Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа (1815(?), в. Мілавань каля Гродна — 6 чэрвеня 1863, Магілёў) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і Польшчы[1], публіцыст.
Ільдэфонс Анцыпа нарадзіўся ў 1815 годзе ў сям’і памешчыка ў Мілаване Слонімскага павета. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Ва ўзросце 16 год браў удзел у паўстанні 1830-31[1], пасля яго задушэння расійскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у Францыю[1]. Там праявіў сябе як публіцыст, друкуючы артыкулы пра паўстанцкую ўзброеную барацьбу, стаў сябрам Дэмакратычнага таварыства польскага ў Парыжы. Калі ў Еўропе пачалася рэвалюцыя 1848, ён быў на Познаньшчыне, якая ў той час належала Прусіі; камандаваў паўстанцкім сялянскім атрадам[1]. Праз паразу паўстання павярнуўся да Парыжу. У 1859 здолеў вярнуцца на Радзіму і жыў у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў маёнтку свайго брата. За Анцыпам быў зладжаны паліцэйскі нагляд[1]. Калі пачалося паўстанне 1863, адразу далучыўся да яго і 24.4.1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім павеце. Абвясціў вызваленне сялян ад павіннасцей і бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду і роўнасць[1].
10.5.1863[1] яго атрад быў разбіты расійскімі войскамі. Ваенна-палявы суд прыгаварыў Анцыпу да смяротнага пакарання. Быў расстраляны ў Магілёве[1].
Remove ads
Зноскі
- Анципа Ильдефонс Дементиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads