Інга Ругінене
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інга Ругінене (літ.: Inga Ruginienė; нар. 24 мая 1981, Трокі)[1] — літоўская прафсаюзная і дзяржаўная дзяячка, палітык. Прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (з 26 жніўня 2025).
У кастрычніку 2024 года абрана ў Сейм Літвы па партыйным спісе Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. Член Сейма з лістапада 2024 года. Са снежня 2024 года займала пасаду міністра сацыяльнай абароны і працы. 6 жніўня 2025 года прэзідыум СДП прапанаваў кандыдатуру Ругінене на пасаду прэм’ер-міністра Літвы[2].
26 жніўня 2025 года зацверджана на пасадзе Прэм’ер-міністра Літвы[3].
Да абрання ў Сейм была старшынёй Канфедэрацыі прафсаюзаў Літвы, віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў[4] і рэгіянальнай віцэ-прэзідэнткай Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў[5].
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Inga Ruginienė(літ.) |
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
