Інгігерд Харальдсдоцір

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інгігерд Харальдсдоцір (нарв. Ingegjerd Haraldsdatter, дацк. Ingegerd Haraldsdatter, шв. Ingegerd Haraldsdotter; 10461120) — нарвежская прынцэса, каралева Даніі ў 1086—1095 гадах, каралева Швецыі ў 1105—1118 гадах.

Хуткія факты Інгігерд Харальдсдоцір, Каралева-кансорт Швецыі ...
Remove ads

Біяграфія

Інгігерд была дачкой караля Нарвегіі Харальда III Суровага і Лізаветы Яраслаўны. Верагодна, атрымала сваё імя ў гонар бабулі па матчынай лініі Інгігерды, дачкі шведскага караля Олафа Шатконунга і жонкі кіеўскага князя Яраслава Мудрага.

Вядома, што яна разам з маці і сястрой Марыяй суправаджала бацьку ў яго паходзе ў Англію ў 1066 годзе. Жанчыны засталіся чакаць завяршэння паходу на Аркнейскіх астравах. Там, 25 верасня 1066, раптоўна памерла яе сястра Марыя — як пазней высветлілася, роўна ў той жа час, калі загінуў іх бацька Харальд Суровы.

Прыкладна ў 1067 годзе Інгігерд выдалі замуж за дацкага прынца Олафа, у знак ўстанаўлення міру паміж Нарвегіяй і Даніяй. У 1086 годзе Олаф быў абраны каралём, Інгігерд стала каралевай Даніі. У іх была дачка Ульфхільд.

Калі яе муж у 1095 годзе прынёс сябе ў ахвяру, каб загладзіць грахі Даніі, Інгігерд адправілася ў Швецыю і там выйшла замуж за прынца Філіпа, які ў 1105 годзе стаў каралём.

Remove ads

Продкі

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads