Індыяна Джонс
персанаж, герой серыі прыгодніцкіх фільмаў, тэлесерыяла, шматлікіх кніг, коміксаў і камп’ютарных гульняў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Доктар Генры Уолтан «Індыяна» Джонс-малодшы (англ.: Dr. Henry «Indiana» Jones, Jr.) — персанаж, герой серыі прыгодніцкіх фільмаў, тэлесерыяла, шматлікіх кніг, коміксаў і камп’ютарных гульняў.
Герой, які першапачаткова насіў імя Індыяна Сміт, быў прыдуманы рэжысёрам і сцэнарыстам Джорджам Лукасам у 1973 годзе[1]. Па паведамленні Разалінды Харысан, персанаж Індыяны Джонса быў заснаваны на гісторыі яе бацькі, Цілсана Харысана. Прадзюсары Джордж Лукас і Стывен Спілберг звязаліся з ёй і правялі шэраг інтэрв’ю, падчас якіх яна шмат расказала ім пра яго жыццё[2].
З моманту свайго першага з’яўлення ў фільме «Шукальнікі страчанага каўчэга» Індыяна Джонс стаў адным з самых вядомых персанажаў кіно. У 2003 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва назваў яго другім па значнасці кінагероем усіх часоў[3]. Часопіс Empire назваў яго найвялікшым кінаперсанажам[4]. Entertainment Weekly паставіў Джонса на 2-е месца ў сваім спісе самых крутых герояў поп-культуры[5]. Часопіс Premiere паставіў Джонса на 7-е месца у сваім спісе 100 найвялікшых кінаперсанажаў усіх часоў[6].
Remove ads
Фільмы пра Індыяну Джонса
№ | Назва | Оригінальна назва | Год | Акцёр |
1 | «Шукальнікі страчанага каўчэга» | Raiders of the Lost Ark | 1981 | Харысан Форд |
2 | «Індыяна Джонс і храм лёсу» | Indiana Jones and the Temple of Doom | 1984 | |
3 | «Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход» | Indiana Jones and the Last Crusade | 1989 | |
4 | «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» | Indiana Jones and the Kingdom of the Crystal Skull | 2008 | |
5 | Індыяна Джонс і Цыферблат лёсу | Indiana Jones and the Dial of Destiny | 2023 |
Remove ads
Тэлебачанне
З 1992 па 1996 год Джордж Лукас выступіў у якасці стваральніка, выканаўчага прадзюсера і аўтара сюжэтаў тэлевізійнага серыяла «Хронікі маладога Індыяны Джонса» (англ.: The Young Indiana Jones Chronicles).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads