Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» — вышэйшая навучальная ўстанова органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Інстытут з’яўляецца правапераемнікам факультэта пагранічных войскаў пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Гісторыя
- Інстытут пагранічнай службы быў утвораны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2010 г. № 237.
- 22 чэрвеня 2011 года Інстытуту быў уручаны Баявы сцяг.
- З верасня 2012 года ў Інстытуце была арганізавана падрыхтоўка вайскоўцаў замежных дзяржаў[1].
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. калектыў Інстытута ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за значны ўклад у фарміраванне духоўных асноў падрастаючага пакалення, рэалізацыю маладзёжнага патрыятычнага праекта „Тым, хто мужнасцю сваёй у неўміручасць крочыў“»[2].
Remove ads
Структура
Факультэты:
- Падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў
- Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Кафедры:
- Дысцыплін забеспячэння аператыўна службовай дзейнасці
- Ідэалагічнай працы
- Замежных моў
- Агульнаваенных і спецыяльных дысцыплін
- Аператыўна-вышуковай дзейнасці
- Памежнага кантролю
- Памежнай службы
- Прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі і спорту
- Сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
- Кіравання органамі памежнай службы
- Прававога забеспячэння
Навучальныя цэнтры:
Remove ads
Музыка
Пад патранажам Інстытута дзейнічае аднайменны ансабль і хор.[3]
Начальнікі
- (1993—1997) — Уладзімір Пятровіч Ліпаўка
- (1997—2010) — Віктар Барысавіч Петрыкевіч
- (2010—2014) — Уладзімір Рыгоравіч Майсеенка
- (2015—2017) — Васіль Сцяпанавіч Гедзько
- (з 2018) — Сяргей Васілевіч Жылінскі
Зноскі
- Дневник проекта «ХОРоШОУ». Репетиция хора пограничной службы РБ (руск.). СТБ. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2013. Праверана 22 студзеня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads