Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі

навуковы інстытут From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусіmap
Remove ads

Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1963 годзе як Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук БССР. У 1980 годзе пераўтвораны ў Інстытут прыкладной фізікі АН БССР.[3] Знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Акадэмічная, 16.

Хуткія факты Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў

  • развіццё навуковых асноў, даследаванне фізічных прынцыпаў, стварэнне метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю рэчыва, вырабаў і тэхналагічных працэсаў галін машынабудавання і энергетыкі;
  • фізічныя і матэматычныя асновы вылічальнай дыягностыкі аб’ектаў і сістэм з неаднароднай і зменлівай структурай.

Навуковыя распрацоўкі

  • тэорыя нелінейных дынамічных працэсаў перамагнічвання і неаднароднага намагнічвання;
  • асновы магнітных і электрамагнітных метадаў неразрубальнага кантролю;
  • тэарэтычныя асновы капілярнага неразбуральнага кантролю і акустычных метадаў дэфектаскапіі з выкарыстаннем магнітных палёў;
  • тэорыя сістэм з выпадковай і зменлівай структурай для дыягностыкі і бяспечнага кіравання дынамічнымі аб’ектамі;
  • фізічныя асновы кантролю фізіка-механічных, магнітных і электрычных уласцівасцей матэрыялаў і вырабаў (у т.л. шматслойных і неаднародных)
Remove ads

Навуковыя падраздзяленні

Лабараторыі

  • Металафізікі
  • Кантактна-дынамічных метадаў кантролю
  • Вылічальных метадаў дыягностыкі
  • ЗВЧ-электронікі і радыётамаграфіі
  • Электрамагнітных метадаў кантролю
  • Магнітных метадаў кантролю
  • Ультрагукавай і оптаакустаэлектроннай дыягностыкі

Аддзелы

  • Тэхнагеннай бяспекі і канструкцыйнага матэрыялазнаўства
  • Канструктарска-тэхналагічны

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads