Інстытут эканомікі прамысловасці НАН Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інстытут эканомікі прамысловасці НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне эканомікі прамысловасці. Уваходзіць у Данецкі навуковы цэнтр НАН Украіны і МАН Украіны.

Хуткія факты Інстытут эканомікі прамысловасці Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Інстытут эканомікі прамысловасці АН УССР быў створаны 8 ліпеня 1969 г. на аснове Данецкага аддзялення эканоміка-прамысловых даследаванняў Інстытута эканомікі АН УССР. З 1994 — пад сучаснай назвай.

Падчас вайны на ўсходзе Украіны быў эвакуіраваны[1], аднак частка калектыву засталася ў Данецку.[2]

Навуковыя школы

  • фінансава-эканамічнага стымулявання развіцця прамысловасці
  • мадэрнізацыі паліўна-энергетычнага комплексу Украіны
  • эканамічных і сацыяльеных праблем прамысловай палітыкі, працоўнага, лічбавага і ўстойлівага развіцця
  • кіравання развіццём прадпрыемстваў і інтэгральных структур у прамысловасці
  • прасторавага развіцця, інавацыйнай і рэгулятарнай палітыкі

Структура на тэрыторыі, кантраляванай Украінай

  • Аддзел праблем рэгулятарнай палітыкі і развіцця прадпрымальніцтва (Кіеў, Дніпро)
    • Сектар праблем інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця прамысловасці
  • Аддзел эканамічных праблем сацыяльнай палітыкі
    • Сектар праблем эканамічнай сацыялогіі і сацыяльных камунікацый
  • Аддзел фінансава-эканамічных праблем выкарыстання вытворчага патэнцыялу
    • Сектар эканамічных праблем развіцця прамысловай вытворчасці
  • Аддзел праблем перспектыўнага развіцця паліўна-энергетычнага комплексу
  • Аддзел праблем эканомікі прадпрыемства (Кіеў, Краматорск)
  • Аддзяленне праблем прасторавага развіцця і рэгіянальнай палітыкі (Дніпро)
    • Сектар структурнай дынамікі прасторавых утварэнняў
  • Аддзяленне эканамічных праблем прадпрыемстваў і комплексных структур (Краматорск)
    • Сектар праблем інтэграваных структур

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads