Краматорск

горад у Данецкай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Краматорскmap
Remove ads

Крамато́рск (укр.: Крамато́рськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на р. Казённы Тарэц (прыток р. Северскага Данца). Насельніцтва 45 тыс. чал. (2025).

Хуткія факты Краматорск, Краіна ...

З 11 кастрычніка 2014 г. горад фактычна з’яўляецца абласным цэнтрам Данецкай вобласці, дзе знаходзіцца Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя і іншыя абласныя ўстановы.

Remove ads

Гісторыя

Горад развіўся з пасёлка пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 г., да сучаснага даволі вялікага горада абласнога значэння, прамысловага цэнтра і транспартнага вузла.

Паходжанне назвы

У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц з’явілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва змянілася на Краматорск.

Гістарычная прыналежнасць

Згодна з археалагічнымі звесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорска і яго бліжэйшых прадмесцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні і майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі неаліту, якія працягвалі існаваць і ў перыяд ранняй медзі. У прадмесцях Краматорску даследавана таксама Курганны магільнік металурга-ліцейніка эпохі бронзы.

У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.

У 1767 г. ўрад Расіі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысяч дзесяцін казацкай зямлі, на якіх было заснавана сяло Пятроўка. Пазней гэтыя землі былі прададзены высакароднаму роду Абаза, пасля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабэлькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую агламерацыю — Краматорск.

24 верасня 2008 г. прыняты сцяг і новы герб горада.

Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы ...
Thumb
Звяржэнне помніка В. І. Леніна ў Краматорску (17 красавіка 2015 г.)

12 красавіка 2014 г. выканкам і гараддзел міліцыі былі захоплены сепаратысцкім Народным апалчэннем Данбаса, а пазней горад абвешчаны часткай самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі (афіцыйна забароненая ва Украіне, і з’яўляецца тэрарыстычнай[2]). 5 ліпеня пад націскам урадавых войск, якія занялі Славянск, сепаратысты пакінулі кантрольна-прапускныя пункты ў Краматорску, пасля чаго горад быў узяты пад кантроль. У кастрычніку 2014 г. у Краматорск пераехала Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя.

10 лютага 2015 г. жылыя кварталы горада і аэрадром падвергліся абстрэлу з РСЗА з паўднёва-паўднёва-ўсходняга напрамку.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле дадзеных перапісу 2001 года 31,06 % адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87 % — рускую, а 1,07 % — іншую[3].

Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2 %, рускія — 26,9 %, беларусы — 0,7 %, а іншыя — 2,2 %.

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads