Ірына Іванаўна Дзяругіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірына Іванаўна Дзяругіна
Remove ads

Ірына Іванаўна Дзяругіна (нар. 11 студзеня 1958, Кіеў) — савецкая украінская гімнастка, заслужаны майстар спорту СССР (1977) па мастацкай гімнастыцы. Адзіная савецкая гімнастка, якая двойчы была абсалютнай чэмпіёнкай свету (у 1977 і 1979). Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай каманды Украіны па мастацкай гімнастыцы, Першы віцэ-прэзідэнт Украінскай федэрацыі гімнастыкі,[1] Прэзідэнт Федэрацыі гімнастыкі Украіны (мастацкая гімнастыка).[2]

Хуткія факты Ірына Іванаўна Дзяругіна, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і алімпійскага чэмпіёна-пяціборца Івана Канстанцінавіча Дзяругіна і трэнера па мастацкай гімнастыцы Альбіны Дзяругінай.

Ва ўзросце 10 гадоў у 1968 годзе Ірына Дзяругіна паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. З 1976 па 1980 вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры.

Уваходзіла ў склад зборнай СССР па мастацкай гімнастыцы з 1972 года і да заканчэння спартыўных выступленняў у 1982 годзе. У складзе каманды Ірына Дзяругіна стала адной з самых тытулаваных гімнастак СССР і свету за ўсю гісторыю мастацкай гімнастыкі. Ірына займала першую прыступку п’едэстала гонару на ўсіх значных спаборніцтвах таго часу: пачынаючы з чэмпіянатаў і кубкаў СССР і заканчваючы чэмпіянатамі Еўропы і свету (1977, 1979). Ірына стала таксама 4-разовай уладальніцай Кубка Інтэрбачання, аднаго з самых прэстыжных спаборніцтваў 1980-х гадоў.

Remove ads

Узнагароды

  • 2021 — Ордэн «За заслугі» ІІ ступені — за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё Украінскай дзяржавы, узорнае выкананне службовага абавязку і шматгадовую добрасумленную працу[3]
  • 2016 — Ордэн княгіні Вольгі I ступені — за значны асабісты ўклад у развіццё алімпійскага спорту, дасягненні высокіх спартыўных вынікаў нацыянальнай зборнай камандай Украіны на Гульнях XXXI Алімпіяды, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа[4]
  • 2013 — Ордэн «За заслугі» III ступені — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXVII Сусветнай летняй Універсіядзе ў Казані, праяўленую самаадданасць і волю да перамогі, павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украіны[5]
  • 2008 — Ордэн княгіні Вольгі II ступені — за значны асабісты ўклад у развіццё алімпійскага руху, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа, забеспячэнне высокіх спартыўных вынікаў нацыянальнай зборнай камандай Украіны на XXIX летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне[6]
  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені
  • 2005 — Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны — за значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту на Украіне, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXIII Сусветнай летняй Універсіядзе ў горадзе Ізмір (Турэцкая Рэспубліка), павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украінскай дзяржавы[7]
  • 1978 — Ордэн «Знак Пашаны»[8]
Remove ads

Зноскі

  1. Керівництво | Українська федерація гімнастики (укр.). UGF. Праверана 19 лістапада 2021.
  2. Дерюгина Ирина. LIGA. Праверана 19 лістапада 2021.
  3. Указ Президента України № 804/2008 Про відзначення державними нагородами України спортсменів, тренерів та фахівців національної збірної команди України на XXIX літніх Олімпійських іграх
  4. Керівні органи Української федерації гімнастики(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 2 красавіка 2023.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads