Альбіна Мікалаеўна Дзяругіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альбіна Мікалаеўна Дзяругіна (16 сакавіка 1932, Макееўка, Данецкая вобласць, УССР — 29 сакавіка 2023, Кіеў, Украіна) — савецкі і ўкраінскі трэнер па мастацкай гімнастыцы. Герой Украіны (2002).

Хуткія факты Альбіна Мікалаеўна Дзяругіна, Род дзейнасці ...

Заслужаны трэнер Украіны. Заслужаны трэнер СССР. Заслужаны дзеяч культуры УССР. Суддзя міжнароднай катэгорыі. Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны.

Да 1992 года — старшы трэнер зборнай СССР у гэтым відзе спорту. Пасля 1992 года — старшы трэнер зборнай Украіны, член выканкама Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Украіны.

Remove ads

Біяграфія

Альбіна Мікалаеўна Дзяругіна (у дзявоцтве — Ягорава) нарадзілася 16 сакавіка 1932 года ў Макееўцы.

Скончыла Днепрапятроўскі тэхнікум фізічнай культуры і Кіеўскі інстытут фізічнай культуры. Пасля заканчэння інстытута занялася трэнерскай дзейнасцю.

Працавала трэнерам у Кіеўскім політэхнічным інстытуце, у таварыстве «Спартак». Ужо да пачатку 1970-х гадоў яна прымусіла з павагай ставіцца да Кіеўскай школы мастацкай гімнастыкі. Спачатку ў складзе зборнай СССР з’явіліся яе вучаніцы, якія прадстаўляюць групавыя практыкаванні (напрыклад — Жанна Васюра), затым істотных вынікаў дабіліся адзіночніцы і першая сярод іх — дачка Ірына Дзяругіна.

За гады працы ў якасці трэнера (спачатку зборнай СССР, затым зборнай Украіны) былі выхаваны алімпійскія чэмпіёнкі, чэмпіёнкі свету і Еўропы. Сярод іх: Вольга Шчогалева, Вольга Плохава, Вікторыя Серых, Людміла Еўтушэнка, Ірына Дзяругіна, Аляксандра Цімашэнка, Аксана Скалдзіна, Эліна Хозлу, Тамара Ерафеева, Ганна Бяссонава, Наталля Гадунка, Ганна Рызатдзінава.

З 1986 года — прэзідэнт Федэрацыі мастацкай гімнастыкі.

У Кіеве Альбіна Дзяругіна арганізавала школа мастацкай гімнастыкі «Школа Дзяругіных», якая набыла сусветную вядомасць. Школа працавала пад кіраваннем Альбіны і Ірыны Дзяругіных.

Памерла 29 сакавіка 2023 года на 92-м годзе жыцця.[3][4][5]

Remove ads

Узнагароды

Remove ads

Зноскі

  1. Померла легенда світової художньої гімнастики Альбіна Миколаївна Дерюгіна — 2023. Праверана 29 сакавіка 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4052106'></a>
  2. РИА Новости Спорт. Тренер по художественной гимнастике Дерюгина умерла на 92-м году жизни (руск.). РИА Новости Спорт (29 сакавіка 2023). Праверана 29 сакавіка 2023.
  3. Внешние источники. Померла легенда світової художньої гімнастики Альбіна Миколаївна Дерюгіна (укр.). www.ua-football.com (29 сакавіка 2023). Праверана 29 сакавіка 2023.
  4. Померла легенда художньої гімнастики Альбіна Дерюгіна. uainfo.org. Праверана 29 сакавіка 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads