Ірына Хадарэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Хадарэнка, сапр. Шумская (руск.: Ирина Ходоренко; нар. 19 чэрвеня 1976, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчык, публіцыст, культуролаг, грамадскі дзеяч.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Мае музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла БДЭУ (1997), потым аспірантуру (2000) і дактарантуру (2014) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2000 да 2016 гг. працавала выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; мае званне прафесара. У 2002 паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя культуры». Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Навучалася ў Гарвардскім універсітэце. У 2016 годзе пераехала ў Нью-Ёрк. Узначальвае Беларускую Асветніцкую Лігу Амерыкі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2000), Беларускага ПЭН-цэнтра (з 2011). Стыпендыятка праграмы «Gaude Polonia» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010).
Remove ads
Творчасць
З 1989 года рэгулярна выступае ў рэспубліканскім друку. Перакладае з польскай і рускай мовы. З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у навуковых і перыядычных айчынных выданнях, таксама друкавалася ў «Беларускім дайджэсце», альманаху "Беларус" (ЗША) і літаратурна-аналітычным часопісе «Сакавік» (Канада)[1].
Яе творы былі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, англійскую, нямецкую мовы[2][3].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Лабірынты душы» («Першацвет», 1996) — кніга паэзіі;
- «Чорная ружа» («Мастацкая літаратура», 1998) — кніга паэзіі;
- «Танцы на шкле», («Белы вецер», 1999) — кніга паэзіі і прозы;
- «Свядомаграфія» («Кнігазбор», 2012) — кніга паэзіі;
- «Музыкальное творчество как социокультурное явление» (БНТУ, 2002) — манаграфія;
- «Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння» («Медысонт», 2011) — манаграфія;
- «Мечыслаў Карловіч. Забыты беларускі геній» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданне;
- «Ян Чачот. Руплівы філамат» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданне;
- «Ян Баршчэўскі. Збіральнік народных легенд і паданняў» («Харвест», 2015) — навукова-папулярнае выданне;
- «Шедевры нашей старины» («Харвест», 2014) — навукова-папулярнае выданне;
- «Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets» (Belarusian History & Culture Institute, 2015) — навукова-папулярнае выданне.
Зноскі
Літаратура
Водгукі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads