Іцхак з Валожына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іцхак з Валожына або Ісаак Валожынскі (вядомы як Раў Іцэле, 1780, Валожын — 1849, Івянец, Мінская губерня)- 2-і кіраўнік Валожынскай ешывы, лідар яўрэйства Літвы і Беларусі. Сын рабіна Хаіма з Валожына[2][3].

Хуткія факты Іцхак з Валожына, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Ва ўзросце 10 гадоў меў гонар бачыць Віленскага Гаона падчас аднаго з візітаў свайго бацькі да яго, нягледзячы на спробы бацькі адгаварыць сына. Пачаў выкладаць у ешыбоце яшчэ пры жыцці бацькі. Пасля яго смерці ў 1821 годзе сам узначаліў ешыбот. У 1824 годзе па ўрадавым указе ешыбот быў зачынены, аднак Іцхак працягваў у ёй выкладаць. У 1843 годзе прыняў удзел у навязанай урадам канферэнцыі па пытаннях адукацыі разам з рабінам Менахем Мендэлем Шнэерсанам з Любавічаў і Ісраэлем Гальперыным з Бярдзічава, дзе рэзка выступаў супраць адкрыцця дзяржаўных школ для яўрэяў. У 1849 годзе Раў Іцэле паехаў у Мінск на лячэнне, але па дарозе назад памёр у мястэчку Івянец, так і не дабраўшыся да Валожына. Пасля яго смерці на чале ешыбота сталі яго зяці Нафталі Цві Еуда Берлін і Ёзэф Доў Салавейчык.

Remove ads

Найбольш вядомыя вучні

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads