Алег Рыгоравіч Арлоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Рыгоравіч Арлоў
Remove ads

Алег Рыгоравіч Арлоў (18 ліпеня 1934(1934-07-18), Старасакольнікі, Пскоўская вобласць22 красавіка 1995(1995-04-22), Віцебск) — беларускі жывапісец.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 ліпеня 1934 года ў вёсцы Старасакольнікі Пскоўскай вобласці (Расія)[1].

Скончыў у 1958 годзе Рыжскае мастацкае вучылішча імя Я. Разенталя, у 1966 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Данцыга і А. Мазалёва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года[1].

Выкладаў у 1966—1994 гадах на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года[1].

Remove ads

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, пейзажа, партрэта[1]. Эксперыментальны характар твораў спалучаецца са своеасаблівым асацыятыўна-імпрэсіяністычным бачаннем рэальнасці.

Thumb
Жывапісны твор з калекцыі Полацкай мастацкай галерэі

Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941—45» (1968), «Віцебшчына гераічная і працоўная» (1968)[2], «Дэманстрацыя», «Першы дзень міру»[1], «Памяці маці» (1974)[2], «Песні Чылі», «Клятва байцоў», «Вызваленне»[1]; пейзажы «Пейзаж у Лясковічах» (1970), «Лучоса» (1970), «Віцебск» (1970), «Каток у Віцебску» (1970), «Стары замак» (1980)[2], «Восень. Поўдзень», «Віцебшчына — азёрны край»[1], «Восень у Беліцы» (1981), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Стары Полацк» (1993); партрэты мастакоў А. Салаўёва (1980) і А. Мемуса (1980)[2], партрэты «Студэнт», «Маці», «Паэт»[1]; нацюрморты «Бэз» (1985), «Рамонкі» (1985) і інш[2].

Творы знаходзяцца ў Полацкім краязнаўчым музеі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads