Аляксандр Пятровіч Мазалёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Пятровіч Мазалёў
Remove ads

Алякса́ндр Пятро́віч Мазалё́ў (6 сакавіка 1910, Рудня, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 1 ліпеня 1970, Мінск) — беларускі жывапісец, графік, педагог. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Аляксандр Пятровіч Мазалёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Маладосць

Паходзіў з сялянская сям’і. Скончыў сярэднюю школу. У 1927 годзе паступіў вучыцца ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе займаўся жывапісам у мастака Уладзіміра Хрусталёва. Але з-за матэрыяльных цяжкасцей не скончыў вучылішча і вярнуўся на радзіму, дзе стаў загадчыкам хаты-чытальні. У 19311938 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце пралетарскага мастацтва, куды яго накіраваў саўгас «Запаветы Ільіча». Настаўнікамі яго былі прафесар Аляксандр Савінаў[ru], потым Аляксандр Асмёркін[ru]. Дыплом абараняў у мастака-баталіста Рудольфа Фрэнца[ru]. У 1938 годзе быў накіраваны выкладаць у Варашылаўградскае мастацкае вучылішча. Па запрашэнні Упраўлення па справах мастацтва БССР у 1939 годзе быў пераведзены выкладаць у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе працаваў да 1941 года.

Перыяд Вялікай Айчыннай вайны

Пад час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у дзейнасці падпольнай арганізацыі. Кватэра мастака была месцам сувязі падпольшчыкаў з партызанамі. У выніку здрады ў 1942 годзе падпольная арганізацыя была раскрыта. Мастак быў падвергнуты катаванням і адпраўлены ў Германію, у канцэнтрацыйны лагер. Пасля вызвалення з канцлагера ў 1944 годзе ваяваў у Чырвонай Арміі, але быў цяжка кантужаны ў баях пад Вільняй, што давала пра сябе ведаць усё жыццё.

Пасляваенныя гады

Thumb
Міхась Лісоўскі. Шарж на Аляксандра Мазалёва

З 1948 года стаў жыць у Мінску. У 1948—1952 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. З 1956 па 1970 — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках.

Remove ads

Творчасць

Працаваў у галіне станковых жывапісу і графікі, у пейзажным, партрэтным, бытавым і батальным жанрах. Быў аўтарам тэматычных карцін, у якіх вельмі ёміста ўвасабляліся характэрныя прыкметы таго часу і галоўныя грамадскія ідэалы. Сярод яго твораў:

Сярод творчай спадчыны мастака таксама шмат эцюдаў, накідаў і замалёвак. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads