Алег Сцяпанавіч Сакадынец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Сцяпанавіч Сакадынец (нар. 7 лістапада 1951, в. Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў урачом-інтэрнам, урачом-псіхіятрам, загадчыкам аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads