Альберт Швейцэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберт Швейцэр (ням. Albert Schweitzer; 14 студзеня 1875, Кайзерсберг, Верхні Эльзас — 4 верасня 1965, Ламбарэнэ) — нямецкі тэолаг, філосаф, музыкант і ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1952).
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Страсбургскім (1893-98, 1905-08) і Парыжскім (1898-99) універсітэтах. У 1903-05 кіраўнік семінарыі Св. Фамы ў Страсбургу. У 1913 заснаваў першую ў Экватарыяльнай Афрыцы бальніцу для мясцовага насельніцтва (г. Ламбарэне, Габон), дзе працаваў (з перапынкамі) да канца жыцця.
Выступаў з арганнымі канцэртамі ў Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і іншых еўрапейскіх краінах, вылучаўся віртуознай тэхнікай і глыбокім разуменнем прыроды арганнай музыкі, найперш твораў І. С. Баха. У працы «І. С. Бах» (1908) імкнуўся ацаніць яго творчасць з новых эстэтычных пазіцый. Даследаваў гісторыю аргана.
У цэнтры яго філасофскіх поглядаў — праблема ўзаемадзеяння чалавека з божым і зямным светам. Прааналізаваўшы гісторыю рэлігій свету, прыйшоў да высновы, што хрысціянства — адзінае вучэнне, якое спалучае ў сабе разуменне недасканаласці зямнога і імкненне да пераўтварэння свету ў адпаведнасці з божай задумай. Асноўную перавагу хрысціянскага вучэння бачыў у яго этычнай накіраванасці, якую лічыў асновай найвышэйшага тыпу духоўнасці («Хрысціянства і сусветныя рэлігіі», 1924). На яго думку, у аснове сапраўднай этыкі ляжыць прынцып «глыбокай пашаны да жыцця». Лічыў, што ў аснове жыццесцвярджальнага светапогляду ляжыць «перажыванне» свету, а не яго пазнанне, што рацыяналізм і веды прыводзяць да песімізму. Паводле Альберта Швейцэра, еўрапейская культура знаходзіцца ў глыбокім заняпадзе, што выяўляецца ў панаванні матэрыяльнага над духоўным, грамадства над індывідуумам і абумоўліваецца крызісам еўрапейскага светапогляду. Сцвярджаў, што выратаваць культуру можа толькі стварэнне па-філасофску абгрунтаванага светапогляду, які б спалучаў у сабе аптымізм і этыку «пашаны да жыцця» і быў накіраваны на духоўна-маральнае ўдасканаленне чалавека і грамадства («Культура і этыка», 1923). Аўтар прац «Тайна месіянізму і пакуты: Нарыс жыцця Хрыста» (1901), «Містыка апостала Паўла» (1930), «Праблема свету ў сучасным свеце» (1954), «Гуманнасць» (апубл. 1966) і інш.
Доктар філасофіі (1899), тэалогіі (1900), медыцыны (1913). Ганаровы доктар шэрагу еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.
Remove ads
Зноскі
- birth certificate Праверана 10 мая 2023.
- Albert Schweitzer // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Albert Schweitzer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Швейцер Альберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads