Альхоўка (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альхо́ўка[1] (трансліт.: Aĺchoŭka, руск.: Ольховка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, 79 км ад Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1897 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Ілья[2], побач месцілася леснічоўка.

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 годя Мінскай абласцей, землі знаходзіліся ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума (цэнтр — в. Абадоўцы).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 21 жыхар, 4 двары.
  • 1908 год — 43 жыхары.
  • 1921 год — 28 жыхароў, 5 двароў[3].
  • 1931 год — 30 жыхароў, 5 двароў[4].
  • 1960 год — 22 жыхары.
  • 1988 год — 9 жыхароў, 4 двары.
  • 2008 год — 6 жыхароў.
  • 2019 год — 6 чал.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads