Ільянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ільянскі сельсаветmap
Remove ads

Ілья́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ілья.

Хуткія факты Ільянскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шыпкоўскага сельсавета[2]. З 24 ліпеня 1957 года пасля скасавання Ільянскага раёна сельсавет у складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суднікоўскага сельсавета[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альковіцкага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Адамоўшчына, Акцябрская, Альковічы, Аўсянікі, Забалацце, Зацемень, Каранёва, Крайскія Пасекі, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пабядзіцель, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы і хутар Крынічына)[4].

Remove ads

Дэмаграфія

Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 4117 чалавек, у тым ліку:

  • Пенсіянераў — 1343 (32,6 %)
  • Працаздольных — 2187 (53,1 %)
  • Дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў — 587 (14,3 %)
  • Адзінокіх — 84
  • Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — 8
  • Інвалідаў вайны — 4
  • Шматдзетных сем’яў — 64

Дынаміка

  • 2000 годзе — 4188 чалавек.
  • 2001 годзе — 4152 чалавекі.
  • 2002 годзе — 4081 чалавек.
  • 2003 годзе — 4004 чалавекі.
  • 2004 годзе — 3524 чалавекі.
  • 2005 годзе — 3439 чалавек.
  • 2006 годзе — 3345 чалавек.
  • 2007 годзе — 3241 чалавек.
  • 2008 годзе — 3314 чалавек.
  • 2009 годзе — 3466 чалавек[5].
  • 2011 годзе — 4117 чалавек.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3244 чалавекі[6], з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4014 чалавек[8].

Remove ads

Склад

Ільянскі сельсавет уключае 50 населеных пунктаў:

Эканоміка

Сельгаспрадпрыемствы

  • Камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Стайкі»
  • Філіял ААТ «Гармалзавод № 2» «Юнік-Агра»
  • Філіял ЗАТ «Ростэм» «Аграфірма Ілья»

Лясная гаспадарка

  • Ільянскае лясніцтва ДДЛГУ «Вілейскі доследны лясгас»
  • Філіял сумеснага прадпрыемства «Мінскі мэблевы цэнтр ТАА» «Ільянская лесапільная вытворчасць»

Гандаль

Магазіны ў вёсках Абадоўцы, Ілья, Старынкі, Хадасы, Забалацце, Юнцавічы, Мацькаўцы, Стайкі, пасёлку Партызанскі.

Сувязь

Бытавое абслугоўванне

Комплексныя прыёмныя пункты КУП «Вілейскі КБА» ў Ільі, Мацькаўцах, Партызанскім.

Remove ads

Адукацыя

  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя Грымаця».
  • Залескі вучэбна-педагагічны комплекс дзяцячы садок-сярэдняя школа Вілейскага раёна".
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мацькаўскі ВВК дзіцячы садок-сярэдняя школа».
  • Установа адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж».
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянскі яслі-садок».
  • Дзіцячая музычная школа мастацтваў.

Культура

Ахова здароўя

  • Ільянская ўчастковая бальніца з аддзяленнем паліятыўнай медыцынскай дапамогі[9].
  • Мацькаўская амбулаторыя
  • Забалацкі ФАП
  • Абадоўскі ФАП
  • Партызанскі ФАП
  • Аптэка ў Ільі.

Вядомыя асобы

  • Змітрок Бядуля — класік беларускай літаратуры. Вучыўся ў ешыбоце ў Ільі. [10].
  • Адам Грымаць (1938-2000) — навуковец-педагог, прафесар. Нарадзіўся ў Ільі. Яго іменем названая школа ў цэнтры сельсавета[11].
  • Янка Філістовіч — адзін з арганізатараў антысавецкага падполля на тэрыторыі былога Ільянскага раёна ў 1950-х гадах.
  • Кандрат Церах — міністр гандлю СССР (19861991). Нарадзіўся ў вёсцы Альковічы.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads