Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі (нар. 9 лістапада 1963, Наваельня, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-механік».
Працоўную дзейнасць пачаў майстрам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Працаваў начальнікам участка, начальнікам цэха, галоўным інжынерам інструментальна-штампавай вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцынернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» — тэхнічным дырэктарам.
У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па 92-й Аўтазаводскай выбарчай акрузе.
Remove ads
Звесткі аб даходах
Дэклараваны даход Гранкоўскага за 2018 год склаў 72,9 тысячы беларускіх рублёў. Згодна з дэкларацыяй, ва ўласнасці Гранкоўскага знаходзяцца жылы дом у Гродзенскай вобласці, кватэра ў г. Мінску, зямельны надзел у Гродзенскай вобласці[1].
Узнагароды
Зноскі
- Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Архівавана 17 лістапада 2019. // Вечерний Минск № 46 (12861), 14 ноября 2019 С. 13
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads