Аляксандр Анатолевіч Кобец
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Кобец (нар. 11 чэрвеня 1981, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Выхаванец салігорскай ДЮСШ, кар’еру пачынаў у Другой лізе ў складзе клуба «Старыя Дарогі». Пазней шэсць гадоў гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Потым гуляў за «Гомель» і «Віцебск».
У студзені 2011 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе стала выступаў у асноўным складзе.
У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Спачатку не трапляў у аснову і толькі зрэдку выхадзіў на замену. У канцы сезону, аднак, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.
Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў «Славію», але перад пачаткам новага сезону вярнуўся ў яе склад і стаў адным з лідараў клуба ў Першай лізе. У выніку дапамог клубу вярнуцца ў элітны дывізіён. Сезон 2015 пачаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У сезоне 2016 з’яўляўся на полі нерэгулярна, і па заканчэнні сезону пакінуў каманду[3] і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2002, 2006
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2003, 2004, 2007
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2012
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2007
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads