Аляксандр Міхайлавіч Данчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Міхайлавіч Данчанка (нар. 18 жніўня 1964, п. Бабакі Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога.
Працаваў электразваршчыкам, начальнікам атрада ваенізаванай аховы Гомельскага завода ліцця і нармалей, начальнікам аддзела Гомельскай мытні, начальнікам аддзела Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці, намеснікам начальніка аддзела Гомельскага аблвыканкама, намеснікам дырэктара па эканамічнай бяспецы, начальнікам упраўлення бяспекі Гомельскага завода ліцця і нармалей.
З 1983 года па 1985 год праходзіў ваенную службу на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан. З’яўляецца намеснікам старшыні Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За адвагу», Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР воіну-інтэрнацыяналісту[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads