Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін (англ.: Alexander Esenin-Volpin; 12 мая 1924, Ленінград, РСФСР — 16 сакавіка 2016, Бостан, ЗША) — савецкі і амерыканскі матэматык, філосаф, паэт, адзін з лідараў дысідэнцкага і праваабарончага руху ў СССР, піянер прававой асветы ў дысідэнцкіх колах савецкага грамадства, сын Сяргея Ясеніна.

Хуткія факты Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін, Дата нараджэння ...

Арганізатар «Мітынга галоснасці» 5 снежня 1965 года ў Маскве, у 1970—1972 гадах з’яўляўся экспертам Камітэта правоў чалавека ў СССР, як палітвязень правёў у турмах, ссылцы і псіхіятрычных клініках 6 гадоў. Адным з першых у 1960-х гадах у СССР пачаў прапагандаваць прававы падыход ва ўзаемаадносінах дзяржавы і грамадзян, прысвяціўшы шэраг прац тэарэтычным аспектам праблемы заканадаўчага забеспячэння правоў чалавека ў СССР і правапрымяняльнай практыцы ў гэтай галіне. Стваральнік знакамітай фразы «Паважайце вашу Канстытуцыю!».

Аўтар некалькіх работ у галіне агульнай тапалогіі, матэматычнай логікі і асноў матэматыкі.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads