Надзея Давыдаўна Вольпін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Надзея Давыдаўна Вольпін (6 лютага 1900, Магілёў, Расійская імперыя — 9 верасня 1998, Масква, Расія) — расійская перакладчыца, а таксама паэтэса-імажыніст і мемуарыстка. Грамадзянская жонка паэта Сяргея Ясеніна.

Хуткія факты Надзея Давыдаўна Вольпін, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька Надзеі Вольпін, Давід Самуілавіч, скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, практыкаваў як юрыст, перавёў на рускую мову кнігу Д. Фрэйзера «Фальклор у Старым запавеце»; маці, Ганна Барысаўна Жысліна, скончыла Варшаўскую кансерваторыю і выкладала музыку. Брат — драматург Міхаіл Давыдавіч Вольпін.[1]

Надзея Вольпін у 1917 годзе скончыла «Хвастоўскую» гімназію і паступіла на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, які пакінула, правучыўшыся каля года.

Яшчэ ў гімназіі стала пісаць вершы (ранняя творчасць не захавалася). У 1920 годзе далучылася да групы імажыністаў, выступала з чытаннем вершаў з эстрады (у «Кафэ паэтаў», «Стойле Пегаса»). З гэтага ж года пачалося яе сяброўства з Сяргеем Ясенінам, затым яна некаторы час жыла з ім у грамадзянскім шлюбе. У 1924 годзе, ужо пасля разрыву з Ясенінам, нарадзіўся яе адзіны сын Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін — паэт, вядомы дысідэнт, матэматык.[2] Пазней Надзея Давыдаўна выйшла замуж за навукоўца Міхаіла Валькенштэйна.[2]

Займалася перакладамі з англійскай, нямецкай, французскай, латыні. Перакладала Гётэ, Авідзія, Вальтэра Скота, Конана Дойла, Мерымэ, Гюго, Галсуорсі, Фенімара Купера. Вывучыўшы ў Ашгабадзе, дзе яна знаходзілася ў эвакуацыі падчас вайны, туркменскую мову, яна перакладала туркменскую паэзію.

У 1984 годзе выдала свае мемуары «Спатканне з сябрам», галоўным чынам прысвечаныя юнацкасці і Сяргею Ясеніну. У архіве захоўваюцца ўспаміны пра сяброўства з Восіпам Мандэльштамам, пра Барыса Пастарнака, Уладзіміра Маякоўскага.

У апошнія гады жыцця жыла ў пісьменніцкім доме ў раёне метро Аэрапорт.

Remove ads

Сачыненні

  • Мемуары «Спатканне з сябрам».

Пераклады

  • Мериме П. Варфоломеевская ночь. — М., 1925.
  • Голсуорси Дж. Сдается в наем. — М., 1926.
  • Кестнер Э. Фабиан. — М., 1933.
  • Манн Т. Серьёзная жизнь. — М., 1934.
  • Стерн Л. Сентиментальное путешествие. — М., 1935.
  • Льюис Е. Эроусмит. — М., 1936.
  • Скотт В. Роб-Рой. — М., 1937.
  • Шабенде. Саят и Хемра. — Ашхабад, 1945.
  • Гёте И. В. Римские элегии. — М., 1950.
  • Байрон Д. По стопам Горация. — М., 1953.
  • Филдинг Г. Джозеф Эндрус. Джонатан Уайльд. — М., 1954.
  • Бронте Э. Грозовой перевал. — М., 1956.
  • Верфель Ф. Верди. — М., 1962.
  • По Э. Стихи. — М., 1972.
  • Теккерей У. В благородном семействе. — М., 1976.
  • Купер Ф. Прерия. — М., 1980.
  • Уэллс Г. Страна слепых. — М., 1981.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads