Аляксей Аляксеевіч Шукшын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Аляксеевіч Шукшын (1949, Мінск — 2009, Беларусь[1][2]) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Першым сярод беларусаў стаў майстрам спорту міжнароднага класу (1973) і выйграў юніёрскае першынство Еўропы ў складзе зборнай СССР (1968). Заслужаны трэнер БССР (1985)[3].
Remove ads
Кар’ера баскетбаліста
Нарадзіўся і вырас у Мінску ў раёне трактарнага завода. Выхаванец мінскага СК «Трактар». Першы трэнер — Яўген Барысавіч Кацман.
Быў асноўным цэнтравым гульцом у мінскім РТІ (1967—1981, з перапынкамі). Таксама выступаў за маскоўскі ЦСКА (1973), гомельскі «Сож» (1978/79), ташкенцкі «Універсітэт» (1979/80).
У 1965—1968 гадах прыцягваўся ў юніёрскую (U-18) зборную СССР, стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў (1968). У 1973 годзе стаў уладальнікам Кубка СССР у складзе ЦСКА і пераможцам Сусветнага фестываля баскетбола ў Перу ў складзе мужчынскай зборнай СССР.
Remove ads
Кар’ера трэнера
Быў галоўным трэнерам мінскага РТІ (1981—1987). Пад яго кіраўніцтвам каманда займала пятае (1982/83) і шостае (1984/85) месца ў чэмпіянаце СССР[4].
З 1985 па 1986 год працаваў другім трэнерам мужчынскай зборнай СССР — чэмпіёна Еўропы-1985, пераможца Сусветнай Універсіяды-1985 і сярэбранага прызёра чэмпіянату свету-1986.
У 1988—1990 гадах быў галоўным трэнерам балгарскага клуба «Славія» (Сафія), дзе пад яго кіраўніцтвам выступалі беларускія баскетбалісты Аляксандр Папкоў і Аляксандр Сатыраў[5].
У 1993 годзе стаў першым настаўнікам нацыянальнай каманды суверэннай Беларусі. У апошнія гады жыцця працаваў у заснаванай ім зборнай ветэранаў беларускага баскетбола[6].
Remove ads
Зноскі
- Баскетбол. Умер Алексей Шукшин(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2022. Праверана 6 мая 2022.
- Утрата. Он не любил, когда наполовину...(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2022. Праверана 6 мая 2022.
- Умер известный белорусский баскетболист(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
- Старая гвардия: Александр Сатыров. Гомельский звал меня Профессором(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2022. Праверана 3 чэрвеня 2022.
- ТОЧКА ЗРЕНИЯ. Алексей Шукшин: кто не помнит прошлого, не построит будущего(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2022. Праверана 3 чэрвеня 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads