Амар Тарыхас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амар Тарыхас
Remove ads

Амар Эфраін Тарыхас Эрэра (ісп.: Omar Efraín Torrijos Herrera, 13 лютага 1929, Сант’яга, правінцыя Верагас — 1 жніўня 1981, гара Марта) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Панамы; брыгадны генерал (1969).

Хуткія факты Амар Тарыхас, кіраўнік дзяржавы ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1951 скончыў ваеннае вучылішча ў Сальвадоры, з 1952 на ваеннай службе ў Нацыянальнай гвардыі Панамы. Праходзіў навучанне ў Школе Амерык у Зоне Панамскага канала.

Узначаліў групу антыімперыялістычна і нацыяналістычна настроеных афіцэраў Нацыянальнай гвардыі, якія ўчынілі ў кастрычніку 1968 г. дзяржаўны пераварот.

З 1969 г. галоўнакамандуючы Нацыянальнай гвардыяй і фактычны кіраўнік Панамы (паводле Канстытуцыі 1972 года, з’яўляўся «вышэйшым лідарам Панамскай рэвалюцыі»). Яго памочнікам быў Чучу Марцінес.

Да 11 кастрычніка 1978 г. — кіраўнік урада. Адышоўшы ад актыўнай палітычнай дзейнасці і пасяліўшыся ў сельскай мясцовасці (апошнія гады жыцця шмат часу праводзіў у паселішчы Каклесіта), захоўваў ўплыў на членаў урада, часта прымаючы і кансультуючы высокапастаўленых наведвальнікаў.

Загінуў у авіякатастрофе пры загадкавых абставінах.

Маісес Тарыхас у сваім інтэрв’ю мексіканскай газеце «Эксельсіёр» заявіў, што смерць яго брата з’яўляецца справай рук ЦРУ ЗША.

Хасэ Дэ Хесус Марцінес, былы целаахоўнік Тарыхаса (пілот па спецыяльнасці) у жніўні 1987 г. у эфіры Панамскай праграмы «Сведкі гісторыі» паведаміў, што лічыць смерць Тарыхаса справай рук амерыканцаў. Ён таксама паведаміў, што навігацыйная сістэма самалёта магла быць выведзена з ладу пры падрыхтоўцы да вылету.

Па сцвярджэнні аднаго з памочнікаў Мануэля Нар’егі, авіякатастрофа была арганізавана Нар’егам.

Remove ads

Зноскі

  1. Omar Torrijos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Omar Torrijos Herrera // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads