Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі

тэатральны рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Аляксандравіч Ляля́ўскі[1] (6 сакавіка 1923, Масква — 7 студзеня 1995) — беларускі тэатральны рэжысёр тэатра лялек. Народны артыст БССР (1979).

Хуткія факты Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1952 годзе. У 1956—1986 гадах рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, адначасова ў 1975—1983[1] гадах выкладаў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года.

Творчасць

Яго пастаноўкам уласцівы жанравая разнастайнасць, беражлівыя адносіны да аўтарскай канцэпцыі і мастацкай своеасаблівасці мастацкага твора, дэталёвая распрацоўка ўнутранай лініі персанажа ў спалучэнні з дакладнасцю і выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых пастановак па творах беларускіх аўтараў «Дзед і жораў» Віталя Вольскага (1957), «Сярэбраная табакерка» паводле Змітрака Бядулі (1961), «Марынка-крапіўніца» Артура Вольскага і Петруся Макаля (1962), «Ліпавічкі» Уладзіслава Галубка (1969), «Скажы сваё імя, салдат» Анатоля Вярцінскага, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (1982). З іншых пастановак «Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет[ru] (1956), «Кот у ботах» Г. Уладычынай (1959), «Канёк-гарбунок» паводле П. Яршова (1960), «Доктар Айбаліт» паводле К. І. Чукоўскага (1966), «Зорны хлопчык» паводле О. Уайлда (1978).

Remove ads

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads