Анатоль Сяргеевіч Леанцюк
вучоны ў галіне гісталогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Сяргеевіч Леанцю́к[2] (5 красавіка 1932 — 8 верасня 2010) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Марынаўка (зараз у Мікалаеўскай вобласці Украіны). Скончыў сярэднюю школу, у 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Быў залічаны ў аспірантуру пры кафедры нармальнай анатоміі пад кіраўніцтвам Д. М. Голуба, якую скончыў у 1958 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие, строение и связи межреберных нервов у человека»[3]. З 1958 года асістэнт, дацэнт, у 1971—1997 гг. загадчык кафедры гісталогіі. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности морфогенеза грудной клетки и ее иннервация у человека и животных»[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
А. С. Леанцюку належаць навуковыя працы эмбрыянальным марфагенезе органаў, нервовай і эндакрыннай сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперыментальнай марфалогіі і транспланталогіі. З’яўляецца аўтарам больш за 850 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. Аўтар больш за 40 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў[3]. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Основы возрастной гистологии», «Информационный анализ в морфологических исследованиях», «Гистология в вопросах и ответах»[3]. Пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка распрацавана тыповая праграма па гісталогіі для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у міжнародных і нацыянальных кангрэсах марфолагаў Расіі, Літвы, Чэхіі, Украіны, Эстоніі[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Информационный анализ в морфологических исследованиях. — Мн., 1981. (разам з Л. А. Леанцюк і А. І. Сыкала),
- Возрастная гистология. Ч. 1—5. — Мн., 1996. (у сааўтарстве).
Remove ads
Грамадская дзейнасць
- Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
- Член Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый
- Навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыі
- Старшыня Праўлення Мінскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
- Член Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
- Віцэ-прэзідэнт Беларускага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
- Намеснік старшыні рэспубліканскай вучэбна-метадычнай камісіі па медыка-біялагічным дысцыплінам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Старшыня наменклатурнага камітэта па марфалогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Член праблемна-экспертнай камісіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Марфалогія чалавека і жывёл»
Узнагароды і званні
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябета шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)»
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).
- Ордэн Дружбы народаў
- Медаль Пуркінье ўніверсітэта горада Брно
- Медаль імя М. І. Пірагова
- Ганаровыя граматы і падзякі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads