Анатоль Уладзіміравіч Ільіноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́ль Уладзі́міравіч Ільіно́ў (нар. 30 снежня 1935, в. Царкоўшчына, цяпер Віцебск) — беларускі графік, член Беларускага саюза мастакоў. Магчыма, брат беларускага архітэктара Андрэя Ільінова[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1955)[2], мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1965). З 1967 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах[3]. Яго выставы праходзілі ў Мінску, Полацку, Оршы, Смаленску, Франкфурце-на-Одэры, Зялёне Гуры[4].
Пасля мастацкага вучылішча размеркавалі ў Лепельскую школу-інтэрнат мастаком-выхавальнікам[3], у 1981 годзе пераехаў у Віцебск, дзе ў 1982—1989 гадах выбіраўся адказным сакратаром і старшынёй абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі[2], але на пенсіі вярнуўся ў Лепель[3].
Тэматыка твораў — пейзажы Беларусі. Працуе ў тэхніках лінарыту (серыі «Вяснавыя паводкі», 1973; «Лепельшчына»,1975; «Поры года», 1978; «Бярэзінскі запаведнік», 1980; «Песні палёў», 1982; «Мой горад», 1983; «Зімовыя карункі», 1985; «Мой родны кут», 1993), акварэлі. Выразная графічная мова твораў прасякнута лірызмам і эмацыянальным светаўспрыманнем.
Узнагароджаны медалём Саюза мастакоў Беларусі «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»[4].
Remove ads
Зноскі
- Нарадзіліся ў адной вёсцы, маюць аднолькае імя па бацьку і прозвішча.
- Мікалай ГАРБАЧОЎ. ПЕЙЗАЖЫ І НАЦЮРМОРТЫ(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Лепельскага раённага выканаўчага камітэта (20 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2020.
- Уладзімір Міхно. Бараки, нары двухъярусные. Ни воды, ни туалета(недаступная спасылка). Лепельский край (10 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2017. Праверана 17 студзеня 2019.
- Наталья ХРАПОВИЦКАЯ. В Лепельском музее работает выставка А. Ильинова (руск.)(недаступная спасылка). Лепельский край (17 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2019. Праверана 17 студзеня 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads