Анатоль Цімафеевіч Пікулеў
вучоны ў галіне біяхіміі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Цімафеевіч Пі́кулеў[1] (руск.: Анатолий Тимофеевич Пикулев; 10 кастрычніка 1931 — 1993) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1989).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў станіцы Глазуноўская (зараз у Кумылжанскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі). У 1955 годзе скончыў Валгаградскі медыцынскі інстытут і ў 1958 годзе аспірантуру пры кафедры біяхіміі. Быў накіраваны ў Кемераўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе займаў пасады асістэнта, дацэнта кафедры біяхіміі[2]. З 1961 года А. Ц. Пікулеў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Спачатку займаў пасаду дацэнта кафедры фізіялогіі і біяхіміі раслін, у 1964—1993 гг. — загадчыка кафедрай біяхіміі. Адначасова ў 1973—1980 гг. на пасадзе дэкана біялагічнага факультэта.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар навуковых прац па даследаванні залежнасці актыўнасці ферментаў азоцістага абмену цэнтральнай нервовай сістэмы і іншых тканак ад дзеяння на арганізм іанізавальных выпраменьванняў і іншых фактараў. Займаўся даследаваннем ролі гармонаў у абмене рэчываў. Аўтар больш за 300[2] навуковых прац.
Уваходзіў у склад навукова-метадычнага аб’яднання біялогіі і геаграфіі Міністэрства народнай адукацыі БССР, навукова-метадычных саветаў універсітэта і біялагічнага факультэта, навуковых саветаў Акадэміі навук СССР і Акадэміі навук БССР па радыебіялогіі і біяхіміі, саветаў па прысуджэнні вучоных ступеняў пры інстытутах біяарганічнай хіміі і радыебіялогіі АН БССР і Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник БГУ»[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. — Мн.: Наука и техника, 1977. (разам з А. С. Чаркасавай, М. Ю. Тайцам)
Remove ads
Узнагароды і званні
- Медаль «Ветэран працы»
- Дыплом УЦСПС і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы СССР (1986)
- Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1989)
- Ганаровая грамата міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Прэмія Асацыяцыі еўразійскіх універсітэтаў (1994, пасмяротна)[2]
Памяць
У гонар вучонага названая адна з лекцыйных аўдыторый кафедры біяхіміі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў ёй змешчана бібліятэка, перададзеная ў дар яго жонкай[2].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Пикулев Анатолий Тимофеевич Архівавана 30 студзеня 2020. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads