Андрэй Ігаравіч Горбач
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Горбач (нар. 20 мая 1985, Масты) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў мастоўскім «Нёмане», дзе выступаў на пазіцыі нападніка. Потым гуляў за дубль БАТЭ. З 2005 года выступаў за гродзенскі «Нёман», дзе паступова стаў іграком асновы. Тады ж перакваліфікаваўся ў абаронцу.
У пачатку 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». Дапамог клубу выйграць Першую лігу, а ў сезоне 2013 выступаў у асноўным складзе ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[2]. У слуцкім клубе пераважна выхадзіў на замену. У чэрвені і ў кастрычніку-лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[3].
У лютым 2015 года пасля прагляду зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[4]. У складзе «Нёмана» зноў стаў часам выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[5], а ў лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне на адзін год[6]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, звычайна выхадзіў на замену ў канцы матча, толькі ў канцы сезона стаў пачынаць сезон у старце. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[7].
Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаў гуляць за дубль. У канцы сезона пачаў гуляць і ў асноўнай камандзе. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі на 2019 год[8]. У першай палове сезона 2019 трывала гуляў у асноўным складзе, пазней страціў месца на полі. У лютым 2020 года стала вядома, што абаронца завяршыў кар’еру і будзе працаваць у структуры «Нёмана»[9].
У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў у Другой лізе за гродзенскі ЖКГ.
Remove ads
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2004
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads