Андрэй Аляксандравіч Булінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Алякса́ндравіч Булі́нскі (11 студзеня 1909, Варонеж — 25 студзеня 1984, Мінск) — беларускі савецкі кінааператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949)[1].
Remove ads
Біяграфія
Патомны дваранін. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1926 годзе паступіў у Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт[1]. Гады вучобы ва ўніверсітэце, дзе А. Булінскі быў старшынёй фотакіно секцыі Таварыства сяброў савецкага кіно і яе адзіным аператарам-хранікёрам, вызначылі яго далейшы лёс.
У 1931 годзе А. Булінскі быў запрошаны на кінафабрыку «Шарко Юлдус» (цяперашні Узбекфильм), і першы яго фільм «Аазіс ў пясках», зняты ў незвычайна цяжкіх умовах ракі Амудар’і, атрымаў самую высокую ацэнку і абышоў шматлікія экраны краіны, пабываў за мяжой. Гэта першы узбекскі гукавы фільм.
У 1936 годзе ў Ленінградзе была знята карціна «Дзяўчына спяшаецца на спатканне».
За стварэнне музычнай камедыі «Далёкая нявеста» — першай пасляваеннай мастацкай карціны, якая з’явілася несумненным поспехам туркменскай кінематаграфіі — А. Булінскаму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1].
Remove ads
Творчасць
У якасці аператара пастаноўшчыка А. Булінскі ўдзельнічаў у стварэнні многіх мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1935-38 і з 1950)[1]: «Дзеці партызана» (1954), «Першыя выпрабаванні» (1961), «Масква-Генуя» (1964). «Тысяча вокнаў» (1968), «Доўгія вёрсты вайны» (1975) і інш
Як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык ён выступіў у тэлевізійнай мастацкай стужцы «Збянтэжанасць (Хатка на Волзе)» (1970).
Для выяўленчай манеры Булінскага характэрны мажорная танальнасць у перадачы атмасферы дзеяння, выразнасць партрэту, паэтычнасць пейзажаў[1].
Мастак бездакорнага густу, тонкага адчування кінематаграфічнай прыгажосці і выразнасці А. Булінскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё савецкага кінамастацтва. Ён удастоены высокіх званняў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, шматлікіх урадавых узнагарод.
А. Булінскі быў жанаты з Р. І. Гладунко, дачка — Булінская Надзея Андрэеўна, унук Госцеў Піліп Юр’евіч.
Памёр 25 студзеня 1984 года.
Remove ads
Фільмаграфія
Аператарскія працы
- 1931 — Аазіс ў пясках
 - 1932 — Ташкент — горад брудны
 - 1933 — Калодзеж смерці
 - 1936 — Дзяўчына спяшаецца на спатканне
 - 1936 — Дняпро ў агні
 - 1940 — Весялей нас няма
 - 1947 — Дарога без сну
 - 1948 — Далёкая нявеста
 - 1952 — Белая Вежа
 - 1954 — Дзеці партызана
 - 1955 — Зялёныя агні
 - 1957 — Нашы суседзі
 - 1960 — 1961 — Першыя выпрабаванні
 - 1964 — Масква - Генуя
 - 1967 — Тысяча вокнаў
 - 1973 — Вялікае супрацьстаянне
 - 1975 — Доўгія вёрсты вайны
 
Зняў дакументальныя і навукова-папулярныя фільмы: «Савецкая Беларусь», «Белавежская пушча» (абодва — 1951), «Белая Вежа» (1952, саўмесна З І. Пікманам), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1956), «Спартыўная гімнастыка» (1964) і інш.
Рэжысёрскія працы
- 1970 — Збянтэжанасць
 
Узнагароды і прэміі
- Сталінская прэмія другой ступені (1949) — за фільм «Далёкая нявеста» (1948)
 - Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1967) — за фільм «Масква — Генуя» (1964)
 - Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1964)
 
Зноскі
- Булинский Андрей Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.
 
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads