Андрэй Андрэевіч Ракаў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Андрэевіч Ра́каў[2] (7 кастрычніка 1931 — 17 кастрычніка 2011) — вучоны, эканаміст і сацыёлаг, доктар эканамічных навук (1985), прафесар (1990).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы[2] Церахоўка (зараз у складзе гарадскога пасёлка Церахоўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў у 1949 годзе на філасофскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1959 годзе. У 1957 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры палітычнай эканоміі[3]. У 1957—1961 гадах малодшы, старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце эканомікі сельскай гаспадаркі. У 1961—1963 гадах у Мінскім абласным камітэце КПБ. Са студзеня 1963 года працаваў у Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў пры Дзяржплане БССР (сучасны Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь), дзе ўзначаліў аддзел насельніцтва і працоўных рэсурсаў[4][3].
Памёр А. А. Ракаў у Мінску 17 (18[3]) кастрычніка 2011 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па сацыяльнай і эканамічнай дэмаграфіі, тэорыі і метадалогіі сацыяльна-дэмаграфічных працэсаў, праблемах дэмаграфічных вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. У пачатку 1970-х гадоў прапанаваў сацыяльна-дэмаграфічнае абгрунтаванне, якое дазволіла паскорыць будаўніцтва Мінскага метрапалітэна[3]. У 1988—1991 гадах быў кансультантам па народанасельніцтве Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН[2]. У 1990-х гадах кіраваў распрацоўкай шэрагу дэмаграфічных праграм[3]. Падрыхтаваў 11 кандыдатаў навук[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Население БССР. — Мн., 1969.
- Белоруссия в демографическом измерении. — Мн., 1974.
- Методологические проблемы согласования планов экономического и социального развития и программ развития народонаселения. — Йошкар-Ола, 1987.
- Демографические основы народохозяйственного планирования. — Мн., 1990.
- Демографические проблемы социума: состояние и тенденции развития в Республике Беларусь. — Мн., 2005 (у сааўтарстве).
Remove ads
Зноскі
- National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 2 студзеня 2025.
- З 1981 года аддзел насельніцтва і працоўных рэсурсаў увайшоў у склад Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, у 1990 годзе — у склад Інстытута сацыялогіі, а ў 2004 годзе пераўтвораны ў Цэнтр дэмаграфіі і чалавечага развіцця Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads