Церахоўка (гарадскі пасёлак)

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Церахоўка (гарадскі пасёлак)map
Remove ads

Церахо́ўка[2] — гарадскі пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уць. Цэнтр Церахоўскага сельсавета. За 30 км ад Добруша. Чыгуначная станцыя на лініі ГомельБахмач (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Добрушам, Гомелем, Дабранкай. Насельніцтва 3 057 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вядомая як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1776 годзе ў складзе Гомельскага маёнтка падораная ўрадам генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву. Уваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага павета. З 1834 года ва ўладанні князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 г. у Чырванабудскай воласці Гомельскага павета. З пабудовай чыгункі Гомель—Ромны (1874) Церахоўка — чыгуначная станцыя. З 1926 г. у Чырванабудскім раёне. З жніўня 1927 г. — цэнтр Церахоўскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны была пад нямецкай акупацыяй з 23 жніўня 1941 г. да 27 верасня 1943 г.[4] З 1962 г. у Добрушскім раёне. У 2011 годзе да пасёлка далучана суседняя вёска Церахоўка[5].

Remove ads

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads