Андскі ўніверсітэт (Венесуэла)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad de Los Andes) — другі найстарэйшы ўніверсітэт Венесуэлы, найбуйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт венесуэльскіх Анд. Асноўныя кампусы ўніверсітэта размешчаны ў горадзе Мерыда.

Хуткія факты Андскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Андскі ўніверсітэт быў першапачаткова створаны 29 сакавіка 1785 года біскупам Мерыды ў якасці каталіцкай семінарыі пад назвай «Каралеўскі каледж-семінарыя Сан-Буэнавентуры Мерыды» (ісп.: Real Colegio Seminario de San Buenaventura de Mérida). 21 верасня 1810 года школа атрымала статус каралеўскага ўніверсітэта, атрымаўшы права даваць ступені ў сферы філасофіі, медыцыны, грамадзянскага і кананічнага (каталіцкага) права, тэалогіі. Аж да 1832 года ўніверсітэт быў непасрэдна звязаны з каталіцкай царквой, пакуль прэзідэнтам Венесуэлы не быў выдадзены ўказ пра яго пераўтварэнне ў свецкую адукацыйную ўстанову.

Андскі ўніверсітэт мае два кампуса ў Мерыдзе, а таксама кампуса ў штатах Тачыра і Трухільё.

Структура

Thumb
Помнік заснавальніку Андскага ўніверсітэта.
Thumb
Будынак факультэта эканамічных і сацыяльных навук універсітэта.
Факультэт архітэктуры і дызайну
  • Школа архітэктуры
  • Школа прамысловага дызайну
Факультэт мастацтваў
  • Школа выканаўчага мастацтва
  • Школа выяўленчых мастацтваў і графічнага дызайну
  • Школа музыкі
Факультэт навукі
  • Школа фізікі
  • Школа матэматыкі
  • Школа біялогіі
  • Школа хіміі
Факультэт эканамічных і сацыяльных навук
  • Школа бізнес-адміністравання
  • Школа бухгалтарскага ўліку
  • Школа эканомікі
  • Школа статыстыкі
Факультэт лясной гаспадаркі і навук пра навакольнае асяроддзе
  • Школа лясной гаспадаркі
  • Школа геаграфіі і ўзнаўляльных крыніц энергіі
  • Лесатэхнічная школа
Факультэт юрыдычных і палітычных навук
  • Школа палітычных навук
  • Школа крыміналогіі
  • Школа права
Факультэт фармацыі і біяаналізу
  • Школа біяаналізу
  • Школа фармацыі
Факультэт гуманітарных навук і адукацыі
  • Школа адукацыі
  • Школа гісторыі
  • Школа сучасных моў
  • Школа журналістыкі
  • Школа СМІ
Інжынерны факультэт
  • Школа агульнага машынабудавання
  • Школа грамадзянскага машынабудавання
  • Школа электрамашынабудаваня
  • Школа геалагічнага машынабудавання
  • Школа машынабудавання
  • Школа хімічных тэхналогій
  • Школа сістэматэхнікі
Медыцынскі факультэт
  • Школа падрыхтоўкі медыцынскага персанала
  • Школа медыцыны
  • Школа харчавання
Факультэт стаматалогіі
  • Школа стаматалогіі
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads